Вы тут

Мужчынскае печыва


Спатрэбіцца: масла або маргарын — 250 г, мука — 250 г, вада — 0,5 шклянкі, соль — 0,25 ч. л., цукар — 1 ч. л. без верху, сыр цвёрды — 300 г, вяндліна — 200 г.

Робім лянівае слоенае цеста. Надзіраем замарожанае масла на буйной тарцы, змешваем з мукой, соллю, цукрам. Дадаём ваду і старанна вымешваем цеста, а затым рукамі фарміруем шар. Змяшчаем яго хвілін на 20—30 у маразілку. Надзіраем сыр на тарцы, дробна рэжам вяндліну.

Дастаём падмарожанае цеста з маразілкі і раскочваем прыкладна ў 0,5 см таўшчынёй. Выкладваем вяндліну і зверху сыр. Згортваем рулетам з двух бакоў. Згортваць трэба як мага шчыльней і рабіць гэта хутка, пад рукамі цеста пачне раставаць.

Рэжам рулецік на пячэнькі таўшчынёй 5—7 мм. Надаём форму сэрцайкаў і выкладваем на бляху, засланую паперай для выпякання. Калі бляха ўжо ўся запоўнена печывам, то не забудзьцеся астатнюю нарыхтоўку прыняць у халадзільнік. Выпякаем хвілін 10 у разагрэтай да 200 градусаў духоўцы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.