Першы ў Беларусі факультэт кітайскай мовы і культуры адкрыўся ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.
Ён будзе рыхтаваць выкладчыкаў, перакладчыкаў і спецыялістаў па міжкультурнай камунікацыі ў сферы знешнеэканамічных сувязяў, сувязяў з грамадскасцю і міжнароднага турызму. Факультэт кітайскай мовы і культуры мае цесныя кантакты з Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэтам, Пекінскім універсітэтам замежных моў, Цяньцзіньскім універсітэтам замежных моў і Шанхайскім універсітэтам замежных моў. У структуры факультэта будуць функцыянаваць дзве кафедры: кафедра тэорыі і практыкі кітайскай мовы і кафедра мовазнаўства і прафесійнай камунікацыі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.