Вы тут

Правілы збору бярозавага соку


У эфіры тэлеканала СТБ выйшла інтэрв'ю кансультанта аддзела рэалізацыі лесапрадукцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Аксаны Петрулевіч. Спецыяліст расказала аб правілах збору бярозавага соку.


Як адзначыла Аксана Петрулевіч, традыцыйнымі тэрмінамі збору соку з'яўляюцца сакавік і красавік. Менавіта ў гэты перыяд, як правіла, устанаўліваецца плюсавая тэмпература і пачынаецца рух соку. Спыняецца ён пасля распускання пупышак на дрэвах.

Спецыяліст таксама дадала, што для нарыхтоўкі сокаў лясгасамі вызначаюцца ўчасткі насаджэнняў з пэўнымі характарыстыкамі, напрыклад, дыяметр бярозы павінен быць не менш за 20 сантыметраў. Важную ролю адыгрывае і ўзрост дрэва: нарыхтоўваць сок можна не раней чым за пяць гадоў да наступлення ўзросту рубкі. Для збору дапускаецца выкарыстанне любога інструмента, якім можна прасвідраваць канал, з патрабаваннямі, адпаведнымі правілам нарыхтоўкі соку. Дапускаецца таксама прапіл бензапілой, калі ён уяўляе сабой касы зрэз пад вуглом не больш за 30° ад вертыкальнай восі, даўжынёй не больш за 12 сантыметраў і глыбінёй не больш за 4 сантыметры без уліку таўшчыні кары.

Нарыхтоўку соку фізічным асобам можна весці на ўчастках ляснога фонду, якія вызначаны для гэтых мэт юрыдычнымі асобамі, што вядуць лясную гаспадарку, іх структурнымі падраздзяленнямі (лясніцтвамі) бясплатна і без дазвольных дакументаў. Інфармацыя пра месца знаходжання такіх участкаў ляснога фонду размяшчаецца на афіцыйных сайтах юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, у СМІ і іншых крыніцах. Таксама грамадзяне могуць набыць бярозавы сок, нарыхтаваны работнікамі лясгасаў. У гэтым сезоне лесагаспадарчыя ўстановы краіны плануюць сабраць каля 16 тысяч тон карыснага напою.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Нарыхтоўваем сок правільна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.