Вы тут

Выява будынку Дзяржкамітэта судовых экспертыз патрапіла на канверт


Сёлета ў Беларусі стала на адно прафесійнае свята больш. 22 красавіка будзе адзначацца Дзень судовага эксперта. Менавіта ў гэты дзень у 2013-м годзе быў падпісаны Указ, які і стварыў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.


Да першай юбілейнай даты ДКСЭ і Белпошта падрыхтавалі адмысловы паштовы праект. Трыццацітысячным тыражом быў аддрукаваны памятны канверт, на які нанесены малюнак будынка і эмблемы Дзяржаўнага камітэта, а таксама словы: «Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына», якімі ў сваёй працы штодня кіруюцца ўсе супрацоўнікі адзінага экспертнага ведамства. Цырымонія гашэння канверта адбылася ў сталіцы.

- Мы стараемся ў паштовым летапісе адзначаць знакавыя для нашай краіны падзеі, у тым ліку юбілейныя, - зазначыў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко. - Таму для нас было гонарам уключыць у гэты спіс і маркіраваны канверт, прысвечаны гэтай памятнай даце для судовых экспертаў.

А старшыня ДКСЭ Андрэй Швед, падводзячы вынікі першых 5 год працы ведамства, адзначыў вялікі прагрэс у беларуска-кітайскіх прафесійных стасунках.

- Мы завяршылі ў 2017 годзе трохгадовы цыкл узаемных абменаў з Кітаем. На наступным тыдні група спецыялістаў з Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая наведае Беларусь. У нашых планах – сумесныя ўзаемныя стажыроўкі. Правялі цыкл выпрабаванняў навейшых узораў кітайскага абсталявання. Плануем даследаваць узоры ДНК, што дапамагае раскрываць злачынствы мінулых гадоў. У перспектыве аўтаматызацыя дапаможа стварыць базу, якая дазволіць выкрываць злачынцаў у тым выпадку, калі яны пакінулі свае біялагічныя сляды.

Нашы партнёры з Паднябеснай дапрацоўваюць прыборы. Таксама да нас паступаюць кітайскія расходныя матэрыялы, якія па кошце ніжэйшыя за аналагі, а па якасці ім не саступаюць.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.