Вы тут

Магілёўскі філіял «Белпошты» адзначыў чвэрць стагоддзя свайго існавання


Пандэмія зблытала ўсе планы, нават юбілей крыху прыйшлося перанесці. Трэцяя хваля каранавіруса якраз супала з 1 красавіка — афіцыйнай датай нараджэння Магілёўскага філіяла «Белпошты». Адзначыць юбілей атрымалася толькі 7 мая, разам з работнікамі радыё, тэлебачання і сувязі. Свята стала своеасаблівым індыкатарам усяго таго, што было зроблена ў сістэме за апошні час. Дырэктар Магілёўскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта» Аляксандр Бручыкаў расказаў, чым сёння жыве яго калектыў, якія задачы ставіць перад сабой і якія навацыі ўкараняе.


На іх прыкладах выхоўваецца моладзь

Філіял з'явіўся 25 гадоў таму ў выніку рэарганізацыі Магілёўскага абласнога вытворча-тэхнічнага ўпраўлення сувязі спачатку ў прадпрыемства паштовай сувязі «Магілёўаблпошта», а потым непасрэдна ў Магілёўскі філіял «Белпошта». Каб ацаніць дасягнутае, трэба згадаць мінулае. На юбілейным мерапрыемстве словы ўдзячнасці гучалі і ў адрас папярэдніх кіраўнікоў прадпрыемства — Генадзя Кушнярова, пад кіраўніцтвам якога прадпрыемства перажыло некалькі рэарганізацый, і Алены Котавай, якая змяніла калегу на пасадзе дырэктара.

— Гэта быў перыяд станаўлення сучаснай пошты, вельмі няпросты час. Перажывалі пэўныя складанасці, прыйшлося пашыраць асартымент, прадаваць нехарактэрныя для пошты тавары, браць на сябе не ўласцівыя нашай дзейнасці функцыі. І ў тым, што прадпрыемства працавала стабільна, заслуга менавіта гэтых кіраўнікоў, — адзначае сённяшні дырэктар Магілёўскага філіяла Аляксандр Бручыкаў, які ўзначальвае яго з верасня 2019 года. Прызнаецца, што яму пашчасціла з калектывам. Тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы і цалкам адданыя сваёй справе людзі. Падчас урачыстасці ім уручылі заслужаныя ўзнагароды, у тым ліку рэспубліканскага ўзроўню. Нагрудным знакам «Ганаровы работнік сувязі Беларусі» ўзнагароджана спецыяліст па паштовай дзейнасці аддзялення паштовай сувязі Магілёў-2 Святлана Куцава. Ганаровую грамату Міністэрства сувязі і інфарматызацыі атрымала начальнік аддзялення паштовай сувязі ў Сідаравічах Раіса Мельнікава. А інжынер аддзела эксплуатацыі паштовай сувязі і распаўсюджвання друку Магілёўскага філіяла «Белпошта» Таісія Руткоўская ўганаравана падзякай міністра сувязі і інфарматызацыі. Яшчэ чатыры чалавекі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі рэспубліканскага прадпрыемства «Белпошта» і 36 Ганаровымі граматамі Магілёўскага філіяла «Белпошты».

— Радуе, што годных работнікаў паштовай службы ў нас шмат, — кажа Аляксандр Бручкаў. — Разам з узнагародамі яны атрымалі шчырыя і цёплыя віншаванні. У іх гонар адбыўся святочны канцэрт. Па выніках работы некалькі нашых спецыялістаў занесены на Дошку гонару Магілёўскага філіяла, а ўвесь калектыў адзначаны на ўзроўні Ленінскага раёна Магілёва — назва прадпрыемства адлюстравана на раённай Дошцы гонару. Дарэчы, летась Магілёўскі філіял займаў пачэснае месца на абласной Дошцы гонару. Мне як кіраўніку прыемна, што ў калектыве ёсць сапраўдныя лідары прафсаюзнага руху, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і вядуць плённую работу па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў. Яны таксама не засталіся без узнагарод. Мы адзначылі чатырох актывістак Ганаровымі граматамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі нашага філіяла.

У стане безупыннага ўдасканальвання

Зараз час інавацый і прынцыпова новых мабільных паслуг. Усё гэта патрабуе не толькі тэхнічнай перабудовы, але і змен сярод калектыву прадпрыемства. З першага студзеня на Магілёўскім філіяле была праведзена аптымізацыя, у выніку якой адбылася цэнтралізацыя некаторых функцый.

— З 1 красавіка мы ўжо працуем у новай структуры, — удакладняе Аляксандр Бручыкаў. — Мы правялі рэарганізацыю прадпрыемства, і цяпер у нас функцыянуе тры рэгіянальныя вузлы і два цэхі паштовай сувязі. Памянялі лагістыку, дзесьці скарацілі штат, зрабілі некаторыя тэхналагічныя пераўтварэнні, цэнтралізавалі некаторыя функцыі. Сёння ўсе прадпрыемствы краіны відазмяняюцца для таго, каб паменшыць затраты, каб выйграла іх эканоміка. І мы не выключэнне. Сёння пры рэгіянальных вузлах працуюць кіраўнікі, якія каардынуюць работу ў раёнах. Усходнім рэгіёнам кіруе Крычаўскі вузел, заходнім — Бабруйскі, а цэнтральны — пад кіраўніцтвам непасрэдна Магілёва. Такая рэарганізацыя ўпарадкавала шматлікія тэхналагічныя функцыі нашага прадпрыемства.

Стаўка на мадэрнізацыю і новыя тэхналогіі

Сёння Магілёўскі філіял адначасова працуе над удасканальваннем паслуг для насельніцтва і мадэрнізацыяй умоў для абслугоўвага персаналу. На Магілёўскім філіяле вядуцца работы па тэрмарэнавацыі сцен і замене даху. Сёлета будынку Галоўпаштамта спаўняецца 60 гадоў. І трэба выглядаць належна. Патрэба ў капрамонце наспела даўно, але на ўсё павінны быць час і грошы. Мадэрнізацыя будынка вядзецца ўжо не першы год. На пачатковым этапе праведзена замена тэхналагічных сетак — сістэм ацяплення, водазабеспячэння, каналізацыі, часткова электрасетак. Вырашаецца праблема і з устройствам сістэмы рэзервовага сілкавання, каб ніякія перабоі з электраэнергіяй не перашкаджалі рабоце.

Сённяшні час патрабуе ўкаранення і развіцця інфармацыйных тэхналогій. Гэта і стварэнне нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, і распаўсюджванне праграмы апаратнага комплексу «мабільны паштальён».

— Мабільны паштальён — гэта фактычна перасовачнае аддзяленне сувязі ў руках паштальёна, — рэзюмуе Аляксандр Бручыкаў. — Гэта асабліва актуальна для абслугоўвання жыхароў малых і аддаленых населеных пунктаў краіны. Электроннае прыстасаванне выконвае шмат функцый. Працягваем укараняць электронную чаргу — сістэму кіравання патокамі кліентаў. Спецыяльна абсталёўваем месцы чакання і гульнявыя зоны для дзяцей. На сёння існуе чатыры электронныя чаргі, і сёлета плануем зрабіць яшчэ дзве — у Магілёве і Бабруйску. У планах таксама ўстаноўка дадатковых паштаматаў. Сёння яны ёсць у Магілёве і Бабруйску.

Нядаўна ў Магілёўскім раёне, у аграгарадку Мяжысеткі, адкрыўся сучасны поштамаркет — спецыялізаванае паштовае аддзяленне-крама. А яшчэ абнавілі аддзяленне сувязі Магілёў-22. Тут усё зроблена з улікам апошніх патрабаванняў да паштовага сэрвісу і безбар'ернага асяроддзя. Зручны пандус, жоўтыя сігнальныя палоскі на ўваходзе, інфармацыя для невідушчых па Брайлі, кнопка выкліку для аператара. Калі ў кліента праблемы з перасоўваннем, спецыяліст сам выйдзе да яго і абслужыць. Акрамя паштовых паслуг, якія тут можна атрымаць, ёсць магчымасць набыць і тавары надзённага попыту. Бярэш спажывецкі кошык, выбіраеш усё, што трэба, і разлічваешся на касе.

— Летась такія аддзяленні з'явіліся ў Горках і Мсціславе, а сёлета адкрыем яшчэ сем, — дзеліцца планамі суразмоўнік. — Адначасова праводзім рэарганізацыю аддзяленняў.

Наперадзе яшчэ шмат работы. Мала нешта ўкараніць — гэта яшчэ трэба развіваць і кантраляваць. Каб паменшыць чэргі, размяркоўваем нагрузку на аперацыйныя вокны, рэгулюем рэжым работы нашых аператараў. Калі вечарам нагрузка большая, значыць, і аператараў павінна быць болей. Спажывец, як той казаў, заўсёды правы.

Клопат пра будучыя кадры

Сёння на базе Магілёўскага электратэхнічнага каледжа будуць падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу прафтэхмайстэрства сярод навучэнцаў устаноў адукацыі РБ, якія вучацца па спецыяльнасці «Паштовая сувязь». Магілёўскі філіял «Белпошты» прымае непасрэдны ўдзел у жыцці гэтай установы адукацыі, бо тут набываюць тэарэтычныя веды будучыя прафесіяналы паштовай службы.

— Гэта дзясяты рэспубліканскі конкурс сярод будучых паштавікоў, — удакладніў Аляксандр Бручыкаў. — У спаборніцтвах прымаюць удзел навучэнцы ўсіх падобных устаноў краіны. Летась гэты конкурс у сувязі з пандэміяй прыйшлося адмяніць. Таму мы з вялікімі спадзяваннямі чакалі правядзення гэтага. Цікава, якія змены адбыліся і наколькі моцныя сённяшнія маладыя спецыялісты. На конкурсе ёсць добрая магчымасць прыгледзецца да лепшых і параўнаць патэнцыял устаноў, якія займаюцца падрыхтоўкай такіх кадраў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Мабільны паштальён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.