Вы тут

«Беларусь 24» запусціў фотапраект «Я сэрцам бачу»


Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24» запусціў фотапраект «Я сэрцам бачу». Яго ўдзельнікам — мастакам і фатографам — прапануюць падзяліцца сваім бачаннем адметных землякоў, родных краявідаў, культурнай спадчыны, свят і працоўных дзён.


Найлепшыя работы публікуюцца на афіцыйным сайце belarus24.by у раздзеле «Пра Беларусь», а таксама размяшчаюцца ў мастацкіх галерэях сталіцы. Ужо можна паглядзець у сеціве галерэю работ Ігара Бышнёва «Беларусь — некранутая прырода ў сэрцы Еўропы», якая змяшчае «партрэты» насельнікаў нашых лясоў, 3D-галерэю Станіслава Багдзевіча — экскурсію па запаведніках краіны, і падборку рэпартажнага фатографа Ільі Гелея «Людзі Беларусі».

На працягу Года малой радзімы пройдзе некалькі падобных выставак, а завершыцца праект вялікай экспазіцыяй у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Далучыцца да праекта можа кожны ахвотны.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Прыгажосць у аб'ектывах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.