Вы тут

«Міс Беларусь-2018» стала Марыя Васілевіч


Карону дваццацігадовай студэнтцы БДЭУ перадала дзеючая міс Паліна Барадачова. Акрамя  дзяўчына атрымала завушніцы з дыяментамі, кветкі ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і ключы ад пазадарожніка Geely Atlas.


Першай віцэ-міс стала Маргарыта Мартынава, другая віцэ-міс - Анастасія Лаўрынчук.

Тытул «Міс Дружба» атрымала Ксенія Вясельская, «Міс «Арыфлэйм» - Аліна Магер, «Міс глядацкіх сімпатый» - Марыя Первій, «Міс топ-мадэль» - Дзіяна Астапчык і «Міс фота» - Караліна Барысевіч.

У кастынгах узялі ўдзел больш за 700 юных беларусак, аднак толькі 30 сталі фіналісткамі. Гледачы ўбачылі некалькі дэфіле, першае з іх — візітная картка. Падчас яе дзяўчаты прэзентавалі сябе не толькі гледачам у зале, але і тэлеаўдыторыі. Далей — выхад у нацыянальных строях, упершыню ў гісторыі конкурсу сюды ўвялі элементы харэаграфіі. Трэцяе дэфіле — выхад у купальніках, яго тэмай сталі ІІ Еўрапейскія гульні. Апошняя дэфіле — у вячэрніх сукенках.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.