Вы тут

Прадстаўнікоў БДЭУ запрасілі наведаць Палац Незалежнасці


Напярэдадні Дня эканаміста прадстаўнікоў БДЭУ запрасілі наведаць Палац Незалежнасці — так вырашылі заахвоціць найлепшых з найлепшых у гэтай прафесіі. Спецыялістам эканамічнай навукі паказалі тыя самыя залы, дзе праходзілі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі дзяржаў, буйныя міжнародныя мерапрыемствы; падрабязна расказалі ім пра творы мастацтва, якія былі падораны беларускаму лідару. Увогуле, дапусцілі да святая святых — дык якія ўражанні склаліся ва ўдзельнікаў экскурсіі?


Як расказаў журналістам рэктар БДЭУ Вячаслаў Шуцілін, прадстаўнікам яго ўніверсітэта аказаны вялікі гонар — трапіць у Палац Незалежнасці. «На свае вочы ўбачыць усе экспанаты, што тут прадстаўлены,  дакрануцца да іх, а таксама да палітычнага жыцця краіны, — сказаў ён. — Усе знаходзяцца пад велізарным уражаннем, эмоцыі зашкальваюць — і іх складана перадаць словамі».

Рэктар звярнуў увагу, што палітыку немагчыма аддзяліць ад эканомікі, таму для паспяховага існавання краіны неабходна пашыраць кола гандлёвых партнёраў па ўсім свеце. Аднак пры гэтым нельга забываць пра ўласную базу — а гэта вытворчасць тавараў і паслуг.

Ён дадаў, што менавіта ў залах Палаца адбываюцца сустрэчы і нарады, якія непасрэдна ўплываюць на жыццё краіны (вядома, гэта і эканоміка таксама).

«Хочацца павіншаваць з гэтым святам усіх, хто мае дачыненне да эканамічнай навукі і практыкі. У першую чаргу хочацца павіншаваць прафесіяналаў сваёй справы, пажадаць здароўя, поспехаў, здзяйсненняў на карысць нашай роднай краіны», — адзначыў Вячаслаў Шуцілін.

Дарэчы, ён асабліва падзякаваў Уладзіміру Шымаву, былому рэктару БДЭУ, па ініцыятыве якога гэта свята і адбылося ў Беларусі.

Дэкан факультэта міжнародных бізнес-камунікацый Міхаіл Мішкевіч звярнуў увагу, што Палац адлюстроўвае беларускі народ — прыгожы, без залішняй пышнасці вонкава, але з багатай душой.

«Я ўбачыў, што тут усё вельмі стыльна, вельмі вытрымана. Мне чамусьці прыгадаліся добрыя палацы — ясна, што гэта не Версальскі палац, гэта сучасны будынак. Але мяне вельмі радуе, што тут укладзена наша праца, нашых суайчыннікаў-беларусаў. Як я зразумеў, асноўныя матэрыялы тут — беларускай вытворчасці», — адзначыў ён.

Наконт экскурсіі спецыяліст сказаў, што гэта вельмі добры падарунак да Дня эканаміста: але такое не павінна быць чымсьці выключным і ўнікальным. «Мне здаецца, мы павінны ведаць, дзе працуе кіраўнік дзяржавы, дзе адбываюцца прыёмы. Адна справа, калі ты глядзіш гэта па тэлевізары, а калі тут знаходзішся, то ўражанне ўжо іншае», — адзначыў ён.

Міхаіл Мішкевіч дадаў, пачуццё датычнасці — асаблівае і прыемнае.

Салідарная з ім і Марына Камарова, загадчыца кафедры раманскіх моў: на яе думку, адна справа назіраць убранне Палаца па тэлевізары, а іншае — самой прысутнічаць у ім.

«Ужывую выглядае зусім па-іншаму. Уражвае размах, уражвае велічнасць, якая тут пануе. Пачуцці зусім нечаканыя — акрыляе, хочацца тварыць», — сказала яна.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Заахвочванні да свята

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.