Вы тут

Намеснік старшыні КНР наведае Беларусь


Намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван Цішань наведае Беларусь з афіцыйным візітам 27—29 мая. Візіт адбудзецца па запрашэнні прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.


Запланаваны афіцыйныя перагаворы Андрэя Кабякова і Ван Цішаня ў пашыраным складзе. Праграмай знаходжання таксама прадугледжана наведванне Ван Цішанем Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. «Адметна, што гэты візіт у Беларусь — першы замежны афіцыйны візіт Ван Цішаня на гэтай пасадзе», — адзначылі ў прэс-службе ўрада.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: У пацвярджэнне стратэгічнага партнёрства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.