Вы тут

Аргенціна на апошніх хвілінах перамагла Нігерыю і трапіла ў 1\8 фіналу


У групе D у апошнім матчы групавога турніру вырашаўся лёс зорнай, але няўдачлівай зборнай Аргенціны. Альбіселеста адразу кінуліся на вароты каманды Нігерыі (між іншым, менавіта дзякуючы якой у лацінаамерыканцаў і з’явіўся шанс на плей-оф), і на 14-й хвіліне нарэшце забіў свой першы гол на чэмпіянаце свету Ліянель Месі.​


Але далей у аргенцінцаў справы пайшлі не так гладка, а ў пачатку другога тайма яны наогул атрымалі пенальці ў свае вароты з-за небяспечнай гульні Хаўера Маскерана, які ўпэўнена рэалізаваў Віктар Мозес. Чарговы гол у вароты лацінаамерыканцаў зноў разладзіў іх гульню, і не дазволіў ім паказаць тое, на што яны здольныя. Нігерыйцы часам, нават, стваралі больш небяспекі, чым іх тытулаваныя візаві. Усё кацілася да фінальнага свістка, перспектыва нявыхаду для аргенціны з групы паўставала ва ўсёй красе, калі на 86-й хвіліне работу нападаючых зрабіў абаронца Маркас Роха. 2:1 -- і ад нечалавечай радасці лідар зборнай Аргенціны Ліянель Месі аж ускочыў на шыю збавіцеля сваёй каманды, які вывеў яе у 1\8 фіналу.

У другім матчы групы каманда Ісландыі тэарэтычна магла выйсці ў накаут-раунд, калі б абыграла моцных і стабільных на гэтым мундзіялі харватаў. Але прапусціла першай, Мілан Бадэль забіў свой першы гол за сборную. Трэба адзначыць, што астравіцяне не кінулі гуляць, а напорыста, хоць і без асаблівай прыдумкі, атакавалі вароты саперніка. Гэта прынесла плён у выглядзе 11-метровага ўдара пад канец гульні, які ўпэўнена рэалізаваў Гілфі Сігурдсан. Шанс на плей-оф у ісландцаў з'явіўся зноў, але яго пахаваў гол Івана Перышыча на 90-й хвіліне.

Такім чынам Аргенціна з мукамі ў гульні і скандаламі ў камандзе, але ж прайшла ў 1\8 фіналу, дзе згуляе са зборнай Францыі, а Харваты праэкзаменуюць Данію.

Іван КУПАРВАС

Фота rsport.ria.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.