Вы тут

Дзе ў раёне можна здаць непатрэбную электроніку?


У Мар'інай Горцы адкрылі пляцоўку для адходаў электроннага і электрычнага абсталявання. Будаўніцтва аб'екта адбылося пры падтрымцы акцыянернага таварыства «Экапартнёрства» ў рамках праекта «Развіццё ў сферы кіравання адходамі для сельскага насельніцтва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.


Зараз жыхарам раёна дастаткова звязацца з дыспетчарам УП «Жылцяплосэрвіс» Пухавіцкага раёна і ўзгадніць час вывазу згаданых адходаў. Акрамя гэтага, гараджане і сельскія жыхары могуць самастойна ў зручны для іх час адвезці старую бытавую тэхніку або батарэйкі на пляцоўку, дзе таксама размешчаны кантэйнеры для збору пластыка, паперы, шкла і ртуцьзмяшчальных лямпаў.

— Дзякуючы ўдзелу ў гэтым праекце сёння мы можам прыехаць у любы пункт раёна ў зручны для людзей час і забраць адходы, якія раней маглі апынуцца дзе-небудзь на вуліцы, — кажа дырэктар унітарнага прадпрыемства раёна Іосіф Кучко. — Акрамя гэтага, у рамках ініцыятывы нам удалося ўцягнуць у працу вялікую колькасць школьнікаў, якіх мы вучым правільна сартаваць адходы.

Гэты праект рэалізуецца ў Мінскай вобласці з 2016 года, яго бюджэт складае 391,7 тысячы еўра. Акрамя пляцоўкі, у рамках ініцыятывы ўжо атрымалася ўстанавіць кантэйнеры для адпрацаваных батарэек, набыць грузавы міні-аўтобус для збору электрычнага абсталявання ў раёне, бульдозер для ліквідацыі звалак, драбільны коўш і лінію для прасавання ПЭТ-бутэлек. Таксама ў сельскіх школах былі добраўпарадкаваны пляцоўкі для кампаставання арганічных адходаў, а ў раёне было ўстаноўлена дзве камеры для маніторынгу несанкцыянаваных звалак.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дастаткова толькі пазваніць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.