Кожны год 18 верасня царква адзначае яго пакутніцкую смерць хрэсным ходам.
Сёлета хрэсны ход ад Свята-Сімяонаўскага кафедральнага сабора ў Свята-Афанасьеўскі мужчынскі манастыр сабраў сотні вернікаў. Боскую літургію і святочны малебен узначаліў прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У другой палове дня ў парку 1000-годдзя Брэста ў мікрараёне Вулька адбылася закладка памятнай алеі дрэў, прысвечанай успаміну пра 370-годдзе пакутніцкай смерці святога Афанасія. У лістападзе ў Брэсце запланавана навукова-багаслоўская канферэнцыя, прысвечаная Афанасію, ігумену Брэсцкаму. Да ўдзелу запрошаны вучоныя свецкіх і духоўных навучальных устаноў.
Святлана ЯСКЕВІЧ
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».