Вы тут

Тыдні Германіі пройдуць у 11 гарадах Беларусі


Тыдні Германіі будуць праходзіць з 23 верасня па 18 лістапада ў адзінаццаці гарадах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства ФРГ у Мінску.


Мерапрыемствы (іх налічваецца больш як 90) будуць арганізаваны ў Мінску, Баранавічах, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Маладзечне, Пінску і Полацку.

Тыдні Германіі ў Беларусі будуць праводзіцца пятнаццаты раз. Іх арганізатарамі з'яўляюцца пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ, прадстаўнікі нямецкіх культурных арганізацый сумесна з беларускімі партнёрамі.

Праграмай прадугледжана нямала канцэртаў, разлічаных як на аматараў класікі, так і року. Упершыню ў Мінску адбудзецца фестываль XJAZZ. Паклоннікаў кінамастацтва таксама чакае шмат цікавых паказаў, у прыватнасці, сучаснае кароткаметражнае кіно, арыгінальныя нямецкія версіі ігравых фільмаў з субтытрамі на рускай мове, а таксама дакументалістыка. Будзе паказаны нямы фільм "Насферату" (1921 год) Фрыдрыха Вільгельма Мурнау, які будзе дэманстравацца з жывым музычным суправаджэннем - прагучыць музыка Вольгі Падгайскай, выступіць калектыў Five-storey-ensemble.

Акрамя таго, будуць арганізаваны цікавыя фотавыстаўкі, віктарыны, майстар-класы баварскай кухні, лекцыі, сустрэчы з германскімі дзеячамі культуры і мастацтва.

У час Тыдняў запланаваны таксама канферэнцыя па аднаўляльнай энергетыцы і Мінскі ўрбаністычны форум.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.