Вы тут

Песню бярыце з сабою. «Калыханка маме»


Вершы — Ніна Мацяш, музыка — Яўген Ксяневіч.

Ніна Мацяш (1943—2008) — выдатная беларуская паэтэса і перакладчыца. Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Член Саюза пісьменнікаў СССР. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова. Аўтар паэтычных зборнікаў «Агонь», «Удзячнасць», «Прыручэнне вясны», «Поўны келіх», «Жнівень», «Паварот на лета», «Выбранае».

У верасні гэтага года споўнілася б 75 гадоў з дня нараджэння знакамітай беларускай паэтэсы Ніны Мацяш — чалавека цяжкага лёсу, шчырага сэрца і вялікага таленту. Песня «Калыханка маме» прысвечана святу маці, галоўнаму чалавеку для кожнага на зямлі.


Куплет 1:

Быць разам выпадае нам так мала.

Забудзь трывогу вечную сваю,

Прыляж, мая натомленая мама,

Як некалі ты мне, табе спяю.

Прыпеў:

Задрэмлюць веі над вачыма карымі —

Не дам упасці й парушынцы я.

Сустрэнься ў сне з сабой,

мая ласкавая,

З вясной сваёю, любая мая.

Куплет 2:

Хоць кропля з абяцанага нам  маем

Збываецца праз мулкія гады.

Прыляж, мая даверлівая мама,

Спяю табе, як мне спявала ты.

Прыпеў.

Куплет 3:

Любоў нябёсы над табой трымае,

Любоўю зораць дні ў тваім акне.

Прыляж, мая усмешлівая мама,

Спяю табе, як ты спявала мне.

Прыпеў.

Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.