Вы тут

БАТЭ з мінімальным лікам прайграў "Чэлсі" ў Лізе Еўропы


У чарговым туры групавой стадыі Лігі Еўропы БАТЭ на "Барысаў-Арэне" саступіў лонданскаму "Чэлсі" 0:1.


Сустракаліся першая і другая каманда групы «L». Лонданцы атрымалі тры перамогі ў трох паядынках і аднаасобна ўзначальвалі турнірную табліцу квартэта. У выпадку перамогі над БАТЭ ў гасцях і нічыёй у другім матчы групы паміж венгерскім Відзі і грэцкім ПАОК і зусім гарантавалі б сабе датэрміновы выхад у 1/16 фіналу турніру. Для барысаўчан прынцыповае значэнне будуць мець два маючых адбыцца матчы супраць Відзі і ПАОК.

Першы тайм гаспадары правялі вельмі годна. Прычым самі арганізавалі некалькі рэальна небяспечных момантаў. Спачатку Дзмітрый Бага адважыўся на ўдар з-за межаў штрафной пляцоўкі - штанга. Пасля гэтага здарыўся кутавы. На блізкай штанзе першым да мяча дабраўся Станіслаў Драгун, але Кепа Арысабалага адвёў пагрозу. Астатні час да перапынку гаспадары абараняліся. Балазе рабілі гэта выдатна. Брамнік БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі рэдка ўступаў у гульню. У гасцей запомніўся момант у канцоўцы тайма, калі пасля падачы вуглавога Аліўе Жыру небяспечна біў галавой - мяч праляцеў у небяспечнай блізкасці ад створа варот. Нічыя пасля першай 45-хвілінкі - 0:0.

На жаль, пачатак другога тайма знерваваў гаспадароў. Абарона БАТЭ згубіла Жыру, які нават пасля не самога зручнага паса змог пераправіць мяч у вароты Шчарбіцкага (0:1). Затым на працягу некалькіх хвілін Аляксей Бага і ўсе беларускія заўзятары двойчы хапаліся за галаву. І было ад чаго. Спачатку здалёк біў Драгун, а нагу падстаўляў Мікалай Сігневіч, пасля чаго мяч зрыкашэціў у перакладзіну. Затым барысаўчане здзейснілі перахоп на палове "Чэлсі". Аляксандр Глеб прастрэліў з левага фланга ў цэнтр штрафной, дзе без перашкод ўдар наносіў Аляксей Рыас - мяч размінуўся са створам варот. Цікава, што далей хлопцы Сары аддалі ініцыятыву супернікам. І гаспадары ўсімі сіламі спрабавалі адыграцца. І шанец быў. Ужо ў дадатковы час мяч зноў трапіў у штангу, а далей абаронцы выбілі мяч падалей. Вынік 1:0 на карысць гасцей.

"Мы не заслужылі паразы ў гэтым матчы, - адзначыў пасля заканчэння сустрэчы А. Бага. - Каманда талкова абаранялася, стварала галявыя моманты. Хлопцы малайцы. Парадавала гульня маладога абаронцы Захара Волкава. Ён зарэкамендаваў сябе на трэніроўках і сёння выйшаў і добра адпрацаваў".

У іншым матчы групы «L» Відзі нанёс паражэнне ПАОК 1:0 і перабраўся на 2-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы. Наступны тур адбудзецца 29 лістапада. БАТЭ на сваім полі будзе прымаць Відзі, а Чэлсі - ПАОК.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.