Вы тут

Эпізоды Малой Радзімы


Эпізоды Малой Радзімы

Пра Радзіму можна не толькі пісаць. Некаторыя рэчы не атрымаецца сфармуляваць словамі, колькі ні спрабуй. Хочацца перадаць кожную дробязь, кожную травіначку паказаць ледзь не ўжывую. “М”ы даём такую магчымасць у новым праекце, які прымыкае да іншых (ужо дзейсных) праектаў, – “Эпізоды Малой Радзімы”.

Аўтары і чытачы “Маладосці” могуць дасылаць у рэдакцыю фатаздымкі куточкаў свайго самага роднага месца на нашай зямлі. Гэта могуць быць брукаванка, калодзеж, масток над рэчкай, балкон дома насупраць, дзіцячая пляцоўка пад вокнамі. Няма значэння, з горада ты ці з вёскі: такія месцы, такія рэчы, блізкае ў сваёй сапраўднасці ёсць у кожнага. Таму не палянуйцеся і сфатаграфуйце, а затым дашліце нам на скрыню maladost@zviazda.by і, магчыма, эпізод вашай малой радзімы стане эпізодам “Маладосці”, а нашы эпізоды застаюцца ў гісторыі.

Фотаздымкі прымаюцца ўвесь час да 1 кастрычніка 2019 года. Абавязковая пазнака ў тэме пісьма: “Эпізоды Малой Радзімы”. Абавязковае суправаджэнне: імя і прозвішча аўтара здымка; адрас мясцовасці, прадстаўленай на здымку; нумар тэлефона для сувязі. Памер здымкаў — не менш як 1 мегабайт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.