Вы тут

Нацбанк выпусціў у абарачэнне сярэбраную памятную манету «Год Свінні»


Нацбанк выпусціў у абарачэнне сярэбраную памятную манету «Год Свінні» з серыі «Кітайскі каляндар».


Яе намінальны кошт — 20 рублёў, вага — 33,63 грама і 925-я проба сплаву. На манеце можна ўбачыць выяву, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізма, сонца і месяца, а ў цэнтры — устаўка з фіяніту. Па крузе кампазіцыі — гады ад 2013-га да 2024-га, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага календара.

Выяву ж самой свінкі можна пабачыць на рэверсе, яна ўтульна сябе адчувае ў акружэнні іншых манет. Над яе галавой размешчаны кітайскі іерогліф, які адпавядае гэтай парнакапытнай жывёлінцы.

Манету тыражом 1000 адзінак адчаканілі на манетным двары ў Варшаве.

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, выпушчаная ў абарачэнне манета з'яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковая да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.