Вы тут

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, як вырастуць з 1 мая заробкі медыкаў


Намеснік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла ў артыкуле, апублікаваным у выданні "Медыцынскі веснік", распавёў, наколькі вырастуць з 1 мая заробкі медыкаў.


Тарыфная стаўка першага разраду з 1 мая павышаецца да Br36,4, што замацавана пастановай Савета Міністраў ад 1 красавіка 2019 года №214. Гэтая мера дазволіць павялічыць сярэдні памер налічанай зарплаты ва ўрачоў на Br20-Br30 ў разліку на адну пасаду, на Br27-Br42 з улікам выканання дадатковай працы, у сярэдніх медработнікаў - на Br10-Br16 ў разліку на адну пасаду, на Br13-Br20 з улікам выканання дадатковай працы.

Рэалізацыя паэтапнага павышэння аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы, у тым ліку аховы здароўя пачалася з 2018 года. Гэтыя падыходы былі выпрацаваны Міністэрствам аховы здароўя сумесна з Мінфінам і Мінпрацы і сацыяльнай абароны па даручэннях кіраўніка дзяржавы і ўрада. Памер зарплаты медыцынскіх работнікаў павінен павялічыцца ў два разы да 2025 года. Пры гэтым сярэдняя зарплата ўрачоў павінна складаць 150% ад сярэдняй зарплаты па эканоміцы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.