Вы тут

У Гомелі правядуць найбуйнейшы з пачатку года кірмаш вакансій


Да Адзінага дня занятасці, што пройдзе 25 красавіка, тут рыхтуюцца вельмі сур'ёзна.


Як расказалі газеце «Савецкі раён» у гарадскім упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на кірмаш прыйдуць прадстаўнікі кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый будаўнічай, гандлёвай, прамысловай, транспартнай галін як дзяржаўнай, так і прыватнай формаў уласнасці.

Свае вакансіі прапануюць прыблізна 17 арганізацый, але да даты правядзення іх колькасць можа яшчэ павялічыцца. Свой удзел у кірмашы ўжо пацвердзілі «Гомельжалезабетон», «Гомельпрамбуд», «Гомельдрэў», завод станочных вузлоў, «Камінтэрн». Усім патрабуюцца як рабочыя, так і інжынерна-тэхнічны персанал.

Члены грамадскіх аб'яднанняў раскажуць аб магчымасцях працаўладкавання інвалідаў. Упраўленне па працы разлічвае на ўдзел у мерапрыемстве прадстаўнікоў «Святлатэхнікі» і «Віпра».

Інфармацыю пра абарону правоў работнікаў можна будзе атрымаць у інспектараў прафсаюзаў. Супрацоўнікі падатковых органаў і спецыялісты ўпраўлення праінфармуюць аб перавагах самастойнай занятасці, перасялення, магчымасцях навучання запатрабаваным на рынку працы прафесіям.

Адзіны дзень занятасці пройдзе з 10 да 13 гадзін на вуліцы Пралетарскай, 18. Кірмаш вакансій стане карысным для беспрацоўных і не занятых у эканоміцы, якія сапраўды імкнуцца працаўладкавацца. «Вуду» кінуць нават тым, хто наогул не валодае якой-небудзь кваліфікацыяй.

Загаловак у газеце: «Вуда» для беспрацоўных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.