Вы тут

Беларускі балет убачаць у Кітаі


3 і 4 мая трупа Вялікага тэатра Беларусі прадставіць знакаміты балет "Спартак" Армена Хачатурана ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева на сцэне Нацыянальнага цэнтра выканальніцкіх мастацтваў у Пекіне. Гэту навіну паведаміла "Звяздзе" вядучы рэдактар аддзела інфармацыі тэатра Алена Балабановіч.


Яна нагадала, што прадстаўленая ў 1980 годзе беларуская пастаноўка, паводле водгукаў крытыкаў і гледачоў, сярод дзясяткаў існуючых версій балету ўваходзіць у лік найлепшых. За мінулыя гады яе ацаніла публіка ў Вялікабрытаніі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Егіпце, Індыі, Паўднёвай Карэі, Сірыі, Тайландзе, Турцыі і іншых краінах свету. А новую рэдакцыю знакамітага балету прадставіў летась сам харэограф-пастаноўшчык —мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра, народны артыст СССР і Беларусі, прафесар Валянцін Елізар'еў.

У мастацкай гісторыі самага вядомага паўстання супраць Рыму, якую нашы суайчыннікі пакажуць у  Кітаі, занятыя каля 50 артыстаў. Галоўныя партыі – Спартака, Фрыгіі і Краса – выканаюць салісты тэатра: народная артыстка Ірына Яромкіна, заслужаныя артысты Канстанцін Геронік і Алег Яромкін, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Яна Штангей, Ігар Аношка і Ягор Азаркевіч.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота прэс-службы тэатра
 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.