Вы тут

У Рэчыцкім раёне ў згарэлай траве знойдзены загінулы мужчына


Ратавальнікам ад дзяжурнага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што непадалёк ад чыгуначнай станцыі Васілевічы ў траве знойдзены загінулы мужчына. Высветлілася, што адбылося гэта пры тушэнні сухой расліннасці ў 20 метрах ад чыгуначных пуцей дарожным майстрам. Як мяркуецца, прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём (вінаватая асоба ўстанаўліваецца).


Паводле аператыўных даных МНС, гэта шосты выпадак з пачатку года, калі ў згарэлай расліннасці быў знойдзены загінулым чалавек. Яшчэ пяць чалавек атрымалі апёкі. Так, у мінулую пятніцу ў вёсцы Залессе Чэрвеньскага раёна пры самастойным тушэнні пажару атрымаў апёкі першай-трэцяй ступені (30 працэнтаў паверхні цела) мужчына.

З пачатку года ў краіне адбылося 1584 пажараў травы і кустоў. У Брэсцкай вобласці — 368, у Віцебскай — 103, Гомельскай — 37, Гродзенскай — 187, у Мінскай — 509, Магілёўскай — 380. Агнём пры гэтым знішчаны 45 і пашкоджаны 27 будынкаў.

Ратавальнікі нагадваюць: будзьце асцярожныя. Не кідайце недакуркі, запалкі, бутэлькі, ня падпальвайце траву. Калі вы сталі сведкам пажару, правільна ацаніце абстаноўку і ўмейце дзейнічаць згодна з ёй. Калі вы бачыце, што сваімі сіламі не спраўляецеся, тэлефануйце ў «101».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.