Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Працягваецца праца над доўгатэрміновым віртуальным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця” (1919–1923), прымеркаваным да 100-годдзя Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.
Літаратурная арганізацыя “Маладняк” адыграла вялікую ролю ў развіцці беларускай савецкай літаратуры. Збор усіх дакументаў у адным праекце дазваляе асвяціць яркія старонкі гісторыі аб’яднання і літаратурную дзейнасць пісьменнікаў-маладнякоўцаў. Частка выданняў ужо размешчана на партале і складае больш за 60 дакументаў. Працягваецца вывучэнне дакументальных крыніц літаб’яднання, якія захоўваюцца ў вядучых бібліятэках Мінска. У фондзе Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь быў знойдзены цікавы дакумент – “Бюлетэнь 1-га Ўсебеларускага зьезду Маладняка” (1926), у якім можна пазнаёміцца са стэнаграмай з’езда, справаздачамі цэнтральнага бюро і філій аб’яднання, дакладамі яго кіраўнікоў, дзе асэнсоўваецца творчы шлях арганізацыі на працягу першых гадоў яе існавання. Сёння поўнасцю алічбаваны бюлетэнь заняў пачэснае месца сярод матэрыялаў віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”..
Першы Усебеларускі з’езд “Маладняка” адбыўся 25–29 лістапада 1925 г. На той час у склад літаб’яднання ўваходзілі 101 сябра, 89 кандыдатаў і 128 студыйцаў з 12 філій.
Спадзяёмся, што знаёмства з цікавымі фактамі і матэрыяламі з’езда 1925 г. дазволіць лепш зразумець падзеі амаль стогадовай даўніны, будзе спрыяць далейшаму вывучэнню жыцця і творчасці пісьменнікаў-маладнякоўцаў.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 69.
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.