Вы тут

Песню бярыце з сабою. У садочку май


Максім Танк (1912—1995) беларускі і савецкі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Класік беларускай літаратуры. Герой Сацыялістычнай Працы. Лаўрэат Ленінскай прэміі, Дзяржаўных прэмій СССР і БССР. З 1963 да 1971 — старшыня Вярхоўнага Савета БССР. У 1967—1990 — старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Вершы — Максім ТАНК, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

Куплет 1:

У садочку май, май, духмяны ліст.

І ўсю ночку несціханы салаўіны свіст.

І ўсю ночку несціханы салаўіны свіст.

Куплет 2:

— Штосьці сон не йдзе, мама, дзе мой сон?

— Спі, дачушка, зараз прыдзе да тваіх вакон.

Спі, дачушка, зараз прыдзе да тваіх вакон.

Спі, дачушка, зараз прыдзе да тваіх вакон.

Куплет 3:

На сяле, як дзень, месяц ясен, чыст.

Цёплы вецер асцярожна закранае ліст.

Цёплы вецер асцярожна закранае ліст.

Куплет 4:

— Штосьці сон не йдзе, мама, дзе мой сон?

— Спі, дачушка, не забудзе твае вочы ён.

Спі, дачушка, не забудзе твае вочы ён.

Спі, дачушка, не забудзе твае вочы ён.

Куплет 5:

Хмельны сад цвіце, салаўіны свіст.

Чуцен спеў — русавалосы грае трактарыст.

Чуцен спеў — русавалосы грае трактарыст.

Куплет 6:

— Мама, я пайду, стаўні адчыні.

— Гэта сон мой на вуліцы грае і звініць.

Гэта сон мой на вуліцы грае і звініць.

Гэта сон мой на вуліцы грае і звініць.


Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы

Рэгіёны

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…