Вы тут

Адкрываецца выстаўка вядомага фатографа Пятра Шумава


У музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў аўторак, 4 чэрвеня, адкрываецца выстаўка «Пётр Шумаў. Вяртанне дадому» вядомага фатографа мінулага стагоддзя, ураджэнца Беларусі Пятра Шумава.


Лёс многіх таленавітых ураджэнцаў нашай краіны звязаны з вымушанай эміграцыяй. Так склалася і жыццё ўраджэнца Гродна Пятра Шумава, аднаго з самых знакамітых фатографаў Еўропы першай трэці ХХ стагоддзя, асабістага фатографа Агюста Радэна.

На выстаўцы будуць прадстаўлены копіі 33 фотаздымкаў, зробленых Шумавым, якія атрыманы з парыжскага фонду Раrіsіеnnе dе Рhоtоgrарhіе — Rоgеr-Vіоllеt.

У 20-я гады мінулага стагоддзя Пётр Шумаў фатаграфаваў выдатных мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, палітыкаў. Сярод прадстаўленых на фотавыстаўцы работ наведвальнікі змогуць убачыць партрэты Марка Шагала, Льва Бакста, Уладзіміра Маякоўскага, Марыны Цвятаевай, Альберта Эйнштэйна, Клода Манэ і іншых.

Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, былога пасла Беларусі ў Францыі, генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Латушкі, журналіста і фотамастака Аляксандра Ласмінскага і Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Загаловак у газеце: Вяртанне дадому

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.