Вы тут

15 чэрвеня ў краіне стартуе ўступная кампанія ў прафтэустановах


Сёлета прыём будуць весці 127 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі больш чым па 250 прафесіях. Акрамя таго, прыём для навучання па рабочых прафесіях ажыццяўляюць 47 устаноў адукацыі іншых узроўняў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.


На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі плануецца прыняць 29,7 тысячы чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту — 29,4 тысячы.

Каб гнутка рэагаваць на зменлівыя патрэбы рэгіянальных рынкаў працы, структура падрыхтоўкі штогод удасканальваецца. Сёлета плануецца спыніць прыём па 157 незапатрабаваных прафесіях і адкрыць падрыхтоўку па 151 новай для асобных устаноў прафтэхадукацыі прафесіі. Таксама плануецца распачаць падрыхтоўку па пяці новых для ўсіх устаноў адукацыі прафесіях: апаратчык апрацоўкі шкловалакністых матэрыялаў, апаратчык дублення (футравая вытворчасць), апрацоўшчык футравых шкурак, зборшчык вырабаў з пластмас, аператар сістэмы аўтаматызаванага вырабу лякал.

У структуры прыёму будуць захаваны тэндэнцыі мінулых гадоў: спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі складуць каля 80 працэнтаў.

Прыём дакументаў на дзённую форму навучання будзе весціся да 20 жніўня. Калі да канца гэтага тэрміну не ўсе планавыя месцы будуць запоўненыя, установа адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам можа падоўжыць тэрмін прыёму дакументаў да поўнага ўкамплектавання груп, але не пазней чым да 15 верасня бягучага года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.