Вы тут

Жыхар Фрунзенскага раёна скраў у краме чатыры флаконы парфумы і перапрадаў іх на рынку


Мінчанін скраў чатыры флаконы парфумы са сталічнай крамы бытавой хіміі, паведамілі ў Першамайскім РУУС Мінска.


Прапажу чатырох флаконаў туалетнай вады заўважылі падчас інвентарызацыі. Кіраўніцтва гандлёвай кропкі звярнулася ў праваахоўныя органы. Шкоду ацанілі ў 280 рублёў.

Зламыснікам аказаўся 44-гадовы жыхар Фрунзенскага раёна, які ўжо прыцягваўся да адказнасці за дробныя крадзяжы. Ён працаваў разам з хаўрусніцай. Яна адцягвала прадаўцоў, пакуль мужчына засоўваў у кішэні здабычу. Крадзенае зламыснік збываў на адным з рынкаў сталіцы.

Зараз даецца прававая ацэнка дзеянням.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.