Вы тут

У выхадныя Брэст адзначае Дзень горада і 75-ю гадавіну вызвалення


Асноўныя мерапрыемствы 1000-гадовага юбілею Брэста запланаваныя на першыя выхадныя верасня. Але свята ў традыцыйны Дзень горада абласны цэнтр не пераносіў і не адмяняў. Свята будзе. І пачаткам яго стала ўрачыстае адкрыццё фантана па вуліцы Савецкай. У гэты ж дзень на тэрыторыі дворыка філармоніі прайшоў канцэрт «Любімаму гораду».


У суботу па традыцыі да Вечнага агню ў крэпасці будуць ускладзены кветкі. Горад у свой дзень нараджэння аддае даніну памяці абаронцам Брэсцкай крэпасці і воінам-вызваліцелям. Па вуліцы Гаўрылава мікрараёна Усход запланаваны вялікі суботні фестываль «Экватар». Тут будуць працаваць дзясяткі зон для ўсёй сям'і. Госці свята змогуць паўдзельнічаць у інтэрактыўным квэсце і спартыўных эстафетах. На сцэнах фестывалю абяцаюць толькі жывую музыку. А ўвечары гэтага дня на плошчы Леніна пройдзе гала-канцэрт з удзелам вялікага зводнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага. Канцэрт назвалі «Вячэрняя сімфонія тысячагоддзя».

А ў нядзелю на гэтай жа плошчы пройдзе канцэрт фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom І А1». Праграма прысвечаная «каралю вальса» — знакамітаму аўстрыйскаму кампазітару і дырыжору Іагану Штраусу — і называецца «Vіva, Штраус!». Яшчэ брастаўчан і гасцей горада чакаюць фестываль кветак, «Берасцейскі канцэрт-баль» з удзелам Тома Сінатры і шмат іншых мерапрыемстваў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Акорд да сімфоніі тысячагоддзя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.