Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Закуска «мухаморы»

glavcom.ua

Спатрэбіцца: яйкі — 4 шт., вяндліна — 150 г, сыр — 100 г, памідоры чэры — 20 шт., агуркі — 1-2 шт., маянэз — 1-2 ст. л., зеляніна для ўпрыгожвання.

Вараныя яйкі і сыр надзерці на дробнай тарцы. Вяндліну нарэзаць дробнымі кубікамі памерам прыкладна 5 х 5 мм. У глыбокай місцы змяшаць яйкі, сыр, вяндліну і 2 ст. л. маянэзу. Памідоры разразаем напалам. Агурок наразаем кольцамі таўшчынёй па 0,5 см. На плоскае блюда выкладваем пасечаную зеляніну, якая будзе служыць «палянай» для мухаморчыкаў. Зеляніна падыдзе абсалютна любая, якая будзе пад рукой: цыбуля, кроп, пятрушка і да т. п. На зеляніну выкладваем кавалачкі агуркоў, якія будуць «падстаўкай» для грыбочкаў. З сумесі яек, сыру і вяндліны фарміруем невялікія шарыкі. Калі такі шарык сплюшчыць зверху і знізу, то атрымаецца бочачка, якая будзе служыць ножкай грыба. Усаджваем атрыманыя ножкі на гурочкі. Зверху надзяваем чырвоныя капялюшыкі з палавінак памідораў. Засталося толькі на чырвоных капялюшыках намаляваць белыя кропкі з маянэзу. Зручней за ўсё гэта зрабіць звычайнай зубачысткай. Варта толькі ўлічваць, што гэтую закуску пажадана гатаваць непасрэдна перад прыходам гасцей (максімум за 1 гадзіну), бо агуркі і памідоры могуць даць сок.

Мінтай па-кітайску

Спатрэбіцца: 1 кг філе мінтая, 1 яйка, 50 мл соевага соусу, 1 ст. л. алею, 2 ст. л. мукі, 1 невялічкі кабачок, 1 морква, 1 цыбуліна, 0,5 невялікага вострага перца.

Філе наразаем невялікімі (каля 3 см) кавалачкамі. Зверху разбіваем яйка, змешваем. Дадаем лыжку соевага соусу і пакідаем рыбу прамарынавацца на 20 хвілін.

Тым часам наразаем кабачок, моркву, цыбулю. Абсмажваем іх. Дадаём лыжку соевага соусу і тушым 10 хвілін. Здымаем з агню. Цяпер замарынаваныя кавалачкі рыбы абкочваем у муцэ. Выкладваем на патэльню ў алей, злёгку абсмажваем. Памяншаем агонь і тушым 5 хвілін. У канцы дадаем дробна пасечаны перац.

Падаём рыбу ў соусе, а асобна — тушаную гародніну.

Катлеты з курыцы і кабачкоў

Спатрэбіцца: курыны фарш — 500 г; кабачкі — 500 г; яйкі — 2 шт.; зяленіва (кроп, пятрушка) — 50 г; манка, сухары або мука — 1-2 ст. л.; соль, спецыі — на смак.

На буйной тарцы надзіраем кабачкі. Здрабняем зяленіва.

У курыны фарш убіваем яйкі, дадаём кабачкі і зяленіва. Солім і перчым. Можна таксама дадаць якія-небудзь спецыі. Добра змешваем усе інгрэдыенты да атрымання аднароднай масы. Кабачкі дадуць сок, таму, калі фарш атрымаецца занадта вадкі, можна дадаць 1-2 лыжачкі мукі, манкі або паніровачных сухароў.

З атрыманага фаршу змочанымі вадой рукамі лепім катлеты.

Разаграваем на патэльні алей. Выкладваем катлеткі і абсмажваем з абодвух бакоў, пакуль на паверхні не ўтворыцца апетытная румяная скарыначка.

Парады бывалых

  • Выкарыстоўвайце сухія спагеці, каб падпаліць свечкі, да якіх цяжка даступіцца.
  • Пачысціць стары CD ці DVD можна... бананам.
  • Герметычна закрытыя слоікі можна адкрываць з дапамогай звычайнай лыжкі.
  • Каб кветкі стаялі даўжэй, капніце ў вазу некалькі кропель гарэлкі і дадайце чайную лыжку цукру.
  • Калі на пліце раптам разбушаваўся агонь, насыпце ў яго харчовую соду. Дзейнічае па прынцыпе вогнетушыцеля.
  • Выкарыстоўвайце лячэбны бальзам ад прастуды, каб адвучыць жывёл грызці вашу мэблю ці пакідаць «плямкі» ў неналежных месцах. Як правіла, жывёлы не любяць яго пах.
  • Сляды ад вады на драўляных паверхнях можна прыбраць маянэзам.
  • Не любіце прасаваць ці проста не паспяваеце? Вазьміце кандыцыянер для бялізны і воцат і змяшайце іх у бутэльцы, надзеньце на яе апырсквальнік і папырскайце адзенне, каб разгладзіць няроўнасці.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.