Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Самай галоўнай задачай тыдня будзе здабыццё важных дзелавых сувязяў і атрыманне дакладнай інфармацыі. У сераду лепш заняцца завяршэннем няскончаных спраў, асабліва дробных. У чацвер будзе шмат нарад і папяровай работы. У пятніцу не давярайце выпадковым знаёмствам і будзьце асцярожныя пры зносінах з даўно знаёмымі людзьмі, у гэты дзень ёсць верагоднасць разрыву адносін з-за прынцыповасці партнёра.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні вам спатрэбяцца хуткасць прыняцця і ажыццяўлення рашэнняў, унутраны спакой і цягавітасць. Чым больш папрацуеце ў аўторак, тым больш атрымаеце прыбытку. А вось у чацвер лепш не мітусіцца і не пачынаць нічога новага. У пятніцу старайцеся не ціснуць на навакольных, бо яны ў гэты дзень будуць крыўдлівыя і не схільныя выконваць вашы патрабаванні. У суботу не адмаўляйцеся ад запрашэння: магчыма, менавіта сябры дапамогуць слушнай парадай.


БЛІЗНЯТЫ. Вы можаце шмат чаго дасягнуць і атрымаць тое, чаго так даўно хацелі. Усё, што для гэтага трэба, — верыць у сябе і ў поспех. У сярэдзіне тыдня вас можа закруціць віхор цікавых спраў, сяброўскіх сустрэч і любоўных спатканняў. І вы адчуеце паўнату і радасць жыцця.


РАК. Тыдзень будзе спрыяльны для вырашэння прафесійных задач. Вы поўныя сіл і энергіі, а інтуіцыя падказвае выключна правільныя рашэнні. Можаце зрабіць бліскучую кар'еру, калі праявіце мэтанакіраванасць і ўпэўненасць у дасягненні пастаўленых задач. Вашы таленты, у тым ліку дыпламатычнасць, дазваляюць атрымаць неабходную інфармацыю і дамовіцца з патрэбнымі людзьмі.


ЛЕЎ. Паспрабуйце акрэсліць дакладны план на тыдзень. Абараніце сябе ад непатрэбных сустрэч і кантактаў, яны не прынясуць нічога, акрамя расчаравання і пустога марнавання часу. Крытычна паглядзіце на свае ідэі, наколькі яны рэалістычныя і ці магчыма ўвасабленне іх у рэальнае жыццё. Успомніце пра сям'ю і дзяцей, аддайце ім неабходную ўвагу.


ДЗЕВА. Давядзецца шмат працаваць, браць ініцыятыву ў свае рукі. І не чакаць ні пахвалы, ні прэміі. Уважліва вывучайце інфармацыю, якая будзе паступаць да вас на працягу тыдня на рабоце, зрабіце з яе важныя высновы. Галоўнае для вас — гэта не прагледзець сапраўды перспектыўныя справы. У выхадныя не варта хаваць сябе дома, ёсць добры шанц пашырыць кола карысных знаёмстваў.


ШАЛІ. У пачатку тыдня вам, падобна, захочацца задумаць штосьці новае і дамагчыся жаданага самымі экстравагантнымі спосабамі. Не бойцеся рызыкаваць. Толькі не цягніце час, бо другая палова тыдня не схіляе да такіх дзеянняў. Вы зможаце дакладна ўсвядоміць, што перашкаджае вашаму духоўнаму росту і развіццю, гэта дасць магчымасць пачаць карэкцыю негатыўных рыс характару.


СКАРПІЁН. Вас чакае поспех на рабоце і прыемныя перамены ў асабістым жыцці. Вы зможаце стаць лідарам і арганізатарам. Да невялікіх перашкод пастаўцеся па-філасофску, і вы хутка іх пераадолееце, атрымаўшы важны вопыт.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні верагодная рэзкая змена дзейнасці. Пры гэтым неабавязковая змена работы, проста з'явіцца іншая тэма ці нават цэлы кірунак. У канцы тыдня замест напружання прыйдзе лёгкасць, у справах адкрыецца другое дыханне. У выхадныя дні могуць раскрыцца таямніцы вашага даўняга мінулага.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні пажадана заняцца засваеннем чаго-небудзь новага, гэта дазволіць пашырыць кругагляд. Не бойцеся праявіць адкрытасць і прыняць, быць можа, не зусім традыцыйны пункт гледжання. Ні да якіх негатыўных наступстваў гэта не прывядзе, вам будзе лягчэй мець зносіны з самымі рознымі людзьмі. Час адмовіцца ад забабонаў.


ВАДАЛІЎ. Будзеце падсвядома імкнуцца да ўдзелу ў разнастайных авантурах. Невядома, ці будзе гэтая рызыкоўная дзейнасць апраўданая дасягненнем важнай мэты, аднак бура незабыўных перажыванняў гарантаваная. Чаму б і не атрымаць новыя ўражанні? У сярэдзіне тыдня не чакайце выканання ўсіх планаў, некаторыя з іх хоць і рэалізуюцца, але з шэрагам паправак. У чацвер вы будзеце здольныя згладзіць практычна любыя канфліктныя сітуацыі на рабоце. Сямейныя спрэчкі на адцягненыя тэмы ў суботу могуць стацца занадта эмацыянальнымі.


РЫБЫ. У першай палове тыдня вас можа цягнуць на неабдуманыя ўчынкі. Паспрабуйце ўсё ж пазбегнуць рызыкі, яна не апраўдае вашых душэўных і матэрыяльных выдаткаў. Сярэдзіна тыдня пагражае прынесці змены ў асабістым жыцці, прычым не самыя прыемныя. Не спяшайцеся рваць адносіны і збіраць крыўды. А вось на рабоце ваш аўтарытэт умацуецца. У чацвер усе рашэнні варта прымаць самастойна. У суботу зрабіце сабе маленькае свята, у гэты дзень вы зможаце павесяліцца ад душы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.