Вы тут

Верталёты з Пінху


У правінцыі Чжэцзян рэалізуецца маштабны кітайска-італьянскі праект.


Агульная сума інвестыцый у кітайска-італьянскі праект вытворчасці верталётаў склала 12,8 млрд юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Ён будзе ажыццяўляцца ў парку Пінхуюань, які адносіцца да тэхнапарка Чжанцзян у даліне ракі Янцзы. Пасля завяршэння будаўніцтва гэты праект стане цэнтрам вытворчасці і здачы ў эксплуатацыю, а таксама лініяй канчатковай зборкі італьянскіх верталётаў серыі Leonardo ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Як стала вядома, дадзены праект прыцягнуў сумесныя інвестыцыі вядучага еўрапейскага аэракасмічнага і абароннага канцэрна — італьянскай кампаніі Leonardo і шанхайскай інвестыцыйнай групы кампаній Zenisun Group, якія плануюць наладзіць у горадзе Пінху спецыялізаваную вытворчасць мадэляў верталётаў AW109 і AW139. Па плане, пасля завяршэння будаўніцтва і здачы ў эксплуатацыю праекта штогод будуць вырабляцца 150 верталётаў, а кошт вырабленай за год прадукцыі складзе 16 млрд юаняў. У той жа час будзе створана прадпрыемства па вытворчасці авіяцыйнага абсталявання і камплектуючых дэталяў.
Афіцыйная асоба ў горадзе Пінху заявіла, што рэалізацыя гэтага праекта акажа глыбокае ўздзеянне на эканамічнае і сацыяльнае развіццё горада, а таксама будзе адыграваць асабліва важную ролю для павышэння ўзроўню вытворчасці перадавога абсталявання.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.