Вы тут

У Віцебску бацька з сынам выцягнулі з пад'езда знаёмай чужыя дзверы


У Кастрычніцкае РАУС звярнулася віцябчанка 1989 года нараджэння. Яна паведаміла, што ў на парцягу трох дзён неўстаноўлены злачынец з пад'езда яе дома здзейсніў крадзеж двух міжпакаёвых дзвярэй, пакінутых без нагляду.


Высветлілася, што ў кватэры пацярпелай ішоў рамонт, і новыя дзверы былі вынесены на пляцоўку, каб не запыліліся. Там яны прастаялі некалькі тыдняў, але за выхадныя, калі гаспадары не з'яўляліся на месцы, прапалі.

Неўзабаве супрацоўнікамі крымінальнага вышуку быў устаноўлены падазраваны ў здзяйсненні злачынства. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама, ім аказаўся знаёмы адной з суседак пацярпелай. Мужчына часта наведваўся ў пад'езд і прыкмеціў тыя самыя дзверы. У нейкі момант ён патэлефанаваў сыну, і ўжо ўдваіх яны вынеслі выкрадзеную чужую маёмасць і адвезлі яе за горад. Там скрадзенае і было выяўлена. Што тычыцца падазраваных, у дачыненні да іх распачата крымінальная справа за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.

Грамадства

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.