Вы тут

Песню бярыце з сабою. Зачарованы


Міхась Башлакоў (нар. 1951 г.) — вядомы беларускі паэт. Скончыў гісторыка- філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. У розныя гады настаўнічаў, працаваў у Саюзе пісьменнікаў. З 1991 года — у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе займаўся падрыхтоўкай і выданнем гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Аўтар кніг паэзіі «Касавіца», «Начны паром», «Дні мае залатыя», «Як слёзы горкія Айчыны...», «Матчыны грыбы перабіраю», «Пяро зязюлі падніму», «Нетры», «Палын», «Далеч вячэрняя» і іншых. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалем Францыска Скарыны.


Вершы — Міхась БАШЛАКОЎ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

Куплет 1:

Дзіва дзіўнае — песня далёкая

У густым вечаровым бары.

Сэрца зойдзецца,

як ад клёкату

Ад буслінага на зары.

Прыпеў:

Зачарованы, зачарованы,

І ні выдыхнуць, ні сказаць.

Нібы паху глытнуў чабровага,

Нат не верыцца, так спяваць.

Куплет 2:

Незвычайнае, таямнічае,

Як сутонне лясных дарог.

Пералівістае, крынічнае

І пяшчотнае, бы мурог.

Прыпеў.

Куплет 3:

У тым голасе, у тым голасе...

Каб яшчэ хаця раз пачуць!

Эх, вы, песні.

Як зерне коласа —

Ў глебу кінеш, і... прарастуць.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.