Вы тут

Мінск у 2020 годзе плануе прыняць Форум па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў рэгіёне ЕАЭС


Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі, Нацыянальны каардынатар па МУР Мар'яна Шчоткіна прыняла ўдзел у адкрыцці нацыянальных стратэгічных кансультацый ПРААН у Беларусі, паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.


Фота sovrep.gov.by

Мэта кансультацый — выпрацаваць ключавыя напрамкі сумеснай дзейнасці ПРААН і нацыянальных партнёраў з улікам прыярытэтаў развіцця Беларусі, каб уключыць іх у дакумент Краінавай праграмы ПРААН на 2021—2025 гады.

Мар'яна Шчоткіна нагадала, што ў Глабальным рэйтынгу «Індэкс устойлівага развіцця — 2019» з 162 дзяржаў свету Беларусь займае 23-е месца, што вышэй за ўзровень па рэгіёне. Такіх высокіх вынікаў удалося дабіцца агульнымі намаганнямі, падкрэсліла яна. «Мы зрабілі шмат: стварылі архітэктуру кіравання, арганізавалі работу каардынацыйнай рады і савета па ўстойлівым развіцці, уключылі ў працэс усіх зацікаўленых — парламентарыяў, выканаўчую ўладу, рэгіянальныя і партнёрскія групы, — нагадала яна. — Важна не спыняцца на гэтым этапе. Ужо 26 верасня рэгіянальная група Магілёўскай вобласці збірае ўсіх зацікаўленых для падрыхтоўкі стратэгіі развіцця рэгіёна».

Зараз распрацоўваецца Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года. Гэта работа пабудавана такім чынам, каб улічваць прапановы рэгіёнаў, раёнаў краіны, сацыяльных груп, людзей. «Мы павінны разам актыўна абмяркоўваць, прапаноўваць і шукаць рацыянальныя стратэгіі, якія выведуць нашу краіну на новы высокі ўзровень развіцця», — дадала Мар'яна Шчоткіна.

Паводле яе слоў, устойлівае развіццё ўключае работу па такіх ключавых кірунках, як эканамічнае развіццё, сацыяльная сфера, экалагічная бяспека, лічбавізацыя, маладзёжная палітыка, гендарная роўнасць і іншыя.

Гаворачы аб падрыхтоўцы новай Краінавай праграмы, Нацыянальны каардынатар падкрэсліла важнасць эфектыўнага планавання і расходавання сродкаў, забеспячэння выніковасці мерапрыемстваў. «На секцыях я прашу вас выказваць свае думкі, быць актыўнымі, прапаноўваць ідэі, якія дадуць добры вынік», — дадала Мар'яна Шчоткіна.

Яна таксама праінфармавала, што ў 2020 годзе Мінск плануе прыняць Форум па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў рэгіёне ЕАЭС. «Мы правялі Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненні МУР, Першы нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці. І не спыняемся на дасягнутым: прапанавалі пляцоўку Мінска і свае паслугі, каб арганізаваць вялікі форум па МУР для рэгіёна ЕАЭС у першым паўгоддзі 2020 года, ужо атрымалі пацвярджэнне», — паведаміла Мар'яна Шчоткіна.

У інтэрв'ю журналістам яна адзначыла важнасць інфармавання насельніцтва аб рабоце па дасягнені МУР.

Загаловак у газеце: Эфектыўная пляцоўка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.