Вы тут

Міліцыянер выцягнуў дзяўчынку з ямы


Гісторыя адбылася ў Пінску. Дзяўчынка выйшла на вуліцу разам з сабакам. Яна ішла да пляцоўкі, дзе звычайна выгульвала свайго чатырохлапага сябра, але... у цемры не заўважыла яму глыбінёй больш за тры метры. Яе выкапалі для дрэнажнай сістэмы. Дзяўчынка правалілася ў тую яму разам са сваім сабакам.


Праз некаторы час дадому са службы вяртаўся камандзір узвода роты міліцыі Пінскага аддзела Дэпартамента аховы капітан міліцыі Аляксандр Швец. Ён пачуў крыкі аб дапамозе, якія несліся аднекуль з-пад зямлі. Міліцыянер пайшоў на гук — і так знайшоў дзяўчынку разам з сабакам. Ён спусціўся ўніз і дапамог дзяўчынцы вылезці наверх. А вось сабака моцна спалохаўся і чужынцу ў рукі не даваўся. Таму дзяўчынка пабегла дадому клікаць бацьку па дапамогу, а афіцэр застаўся разам з сабакам чакаць, пакуль яны вернуцца.

Бацькі дзяўчынкі пасля прыйшлі ў аддзел Дэпартамента аховы і шчыра падзякавалі за дапамогу і неабыякавасць да тых, хто трапіў у бяду.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.