Вы тут

Навіны выбарчай кампаніі


На месцы ва ўчастковых выбарчых камісіях на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прэтэндуе каля 67,7 тысячы чалавек. Такія звесткі размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БелТА.


Усяго ў Беларусі будзе сфарміравана 5 785 участковых выбарчых камісій. Ад грамадзян шляхам падачы заяў у іх склад вылучана прыкладна 23,2 тысячы чалавек (34,3 % агульнай колькасці), ад працоўных калектываў — больш за 7,4 тысячы (11 %). На долю грамадскіх аб'яднанняў прыпадае 48,2 % агульнай колькасці вылучэнцаў — больш 32,6 тысячы чалавек. Палітычныя партыі вылучаюць амаль 4,4 тысячы чалавек (6,5 %). Сярод грамадскіх аб'яднанняў найбольшую актыўнасць праявілі прафесійныя саюзы, ад якіх у склад участковых камісій вылучана каля 9,2 тысячы чалавек, або 13,6 % агульнага ліку прэтэндэнтаў. Лідар сярод партый — РППС (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці), якая прэтэндуе на 1,1 тысячы месцаў (1,68 %).

Нагадаем, што выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — на 7 лістапада.


На парламенцкіх выбарах акрэдытаваныя першыя назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ.

ЦВК Беларусі акрэдытаваў першых назіральнікаў ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, якія будуць працаваць на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Па звестках на 30 верасня, адпаведныя пасведчанні атрымалі чатыры чалавекі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.

Усяго ЦВК акрэдытаваў 103 міжнародных назіральнікаў, з якіх 99 прадстаўляюць СНД. У складзе місіі ад Садружнасці 25 чалавек ад Міжпарламенцкай асамблеі краін — удзельніц СНД.

Дарэчы, Беларусь накіравала запрашэнні назіраць за парламенцкімі выбарамі таксама такім міжнародным арганізацыям, як ПА АБСЕ, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва. У сваю чаргу Цэнтрвыбаркам Беларусі запрасіў назіраць за выбарчай кампаніяй калег з краін былога СССР, акрамя Эстоніі і Літвы, экспертаў з Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў, якая знаходзіцца ў Карэі, а таксама прадстаўнікоў ЦВК гэтай краіны.


Інфацэнтр ЦВК будзе працаваць у малой зале Палаца Рэспублікі.

Інфармацыйны цэнтр Цэнтральнага выбарчага камітэта «Выбары-2019» адкрыецца 17 лістапада ў малой зале Палаца Рэспублікі ў Мінску. Пра гэта журналістам расказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Па яе словах, першая прэс-канферэнцыя ў інфацэнтры адбудзецца 17 лістапада ў 10.00. Па традыцыі ён размесціцца ў малой зале Палаца Рэспублікі. Старшыня ЦВК адзначыла, што гэта зручнае месца ў цэнтры горада, яго лёгка знаходзяць усе замежныя журналісты і назіральнікі. Менавіта для іх у першую чаргу ствараецца інфацэнтр. Лідзія Ярмошына нагадала, што нацыянальныя назіральнікі акрэдытацыі для работы ў ім не маюць. «Проста для гэтага спатрэбіўся б стадыён, таму што ў нас нацыянальных назіральнікаў дзясяткі тысяч. Ужо зараз іх больш за 500 чалавек акрэдытавана ў выбарчых камісіях», — сказала яна. Упершыню інфацэнтр быў адкрыты ў 2001 годзе на выбарах Прэзідэнта.


На выбарах у беларускі парламент змогуць прагаласаваць і беларусы, якія часова знаходзяцца ў Расіі.

На ўчастках, утвораных на тэрыторыі Расіі, па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі змогуць прагаласаваць беларускія грамадзяне, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца ў краіне-суседцы. Пра гэта гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце пасольства Беларусі ў Расіі, паведамляе БелТА.

На тэрыторыі Расіі ўтвораны тры ўчасткі для галасавання: у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе. «Грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, могуць прыняць удзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання на вышэйзгаданых участках для галасавання ў перыяд датэрміновага галасавання з 12 да 16 лістапада 2019 года ўключна (з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00), а таксама ў асноўны дзень галасавання — 17 лістапада 2019 года (з 8.00 да 20.00), — гаворыцца ў паведамленні. — Пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу і пацвярджаюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь». На сайце дыпмісіі апублікаваныя таксама склады ўчастковых выбарчых камісій у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе, іх месцазнаходжанне і кантактныя даныя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.