Вы тут

Ідэі этнапедагогікі абмяркуюць на Рэспубліканскім педагагічным форуме


15-16 кастрычніка на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пройдзе II Рэспубліканскі педагагічны форум “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.


Да ўдзелу ў форуме запрошаны педагагічныя работнікі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія выкладаюць народную дэкаратыўна-прыкладную творчасць, музычны фальклор, фальклорны тэатр і іншыя дысцыпліны, педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты і работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, навуковых устаноў і арганізацый.

У рамках Педагагічнага форуму адбудзецца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя. Таксама запланаваная бліц-панарама актуальнага педагагічнага вопыту, праца інтэрактыўных творчых пляцовак, рэспубліканскі фестываль праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (творчая прэзентацыя вынікаў конкурсу). Арганізатарамі форуму выступаюць Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пры падтрымцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і БДПУ імя Максіма Танка.

Пачатак работы Рэспубліканскага педагагічнага форума ў 11 гадзін 15 кастрычніка. Месца правядзення — актавая зала Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (Мінск, вуліца Кірава,16).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.