Вы тут

У Ашмянскім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі


Па папярэдніх дадзеных, 10 кастрычніка каля 15 гадзін паблізу вёскі Агароднікі Ашмянскага раёна на трасе Мінск-Ашмяны-мяжа Літвы пры здзяйсненні абгону аўтамабіль Mercedes (маршрутнае таксі) выехаў на сустрэчную паласу, пасля чаго сутыкнуўся з аўтамабілем Renault, паведамляе Следчы камітэт.


У выніку здарэння мікрааўтобус выехаў за межы праезнай часткі, дзе перакуліўся. У той момант ДТЗ у салоне знаходзілася 14 пасажыраў, двое з іх шпіталізаваны, астатнім аказваецца медыцынская дапамога.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.