Вы тут

Тэрміновая ваенная служба будзе ўключана ў страхавы працоўны стаж


Урадам Рэспублікі Беларусь па прапанове ваеннага ведамства прапрацаваны комплекс мер па павышэнні статусу ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы. Пакет матывацыйных мер прадстаўлены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і ўхвалены, паведамляе Telegram-канал Мінабароны.


Кіраўнік Дзяржавы даручыў падрыхтаваць праекты прававых актаў па рэалізацыі прапаноў.

Частка з іх будуць унесена ўжо да 1 снежня. Гэта датычыцца ў тым ліку ўключэння тэрміну тэрміновай ваеннай службы ў страхавы працоўны стаж.

Паралельна прапрацоўваецца яшчэ шэраг мер, якія прадугледжваюць ільготы ваеннаслужачым тэрміновай службы ў сферы адукацыі, аховы здароўя, жыллёвага забеспячэння.

Прэв'ю: mil.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.