Вы тут

Пячатку Уладзіміра Манамаха знайшлі падчас раскопак у Гродне


Пра гэта паведамляе сайт Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. 


Некалькі дзён таму мінскі археолаг Іван Спірын падчас работ на Новым замку знайшоў віслую пячатку, якую смела можна аднесці да першых гадоў існавання Гродна. Такія свінцовыя пячаткі заціскаліся на шнурках прымацаваных да дакументаў, напрыклад лістоў. З пячаткай будуць працаваць спецыялісты, але ўжо можна меркаваць, што яна належыць князю Уладзіміру Манамаху, бацьку гродзенскай князёўны Агаф’і. На адным баку выява Васілія Кесарыйскага (нябеснага апекуна Манамаха, які таксама меў імя Васілій) а з другога богу надпіс на старажытнарускай мове з просьбай аб божай дапамозе.

Такія пячаткі адносяцца да позняга перыяду ўлады Уладзіміра Манамаха (пасля 1113 г.). Нагадаем, што у 1116 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Манамах выдаў сваю дачку Агаф’ю за князя Усеваладку Давыдавіча. Князь Усевалад (Усеваладка) і згадваецца як гродзенскі князь у 1127 годзе – годзе першага летапіснага ўспаміну пра Гродна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент

Грамадства

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Спё­ка — час для эка­но­міі ці па­лі­ву ага­ро­даў?

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.