Вы тут

Радыеўздзеянне АЭС дапушчальнае


Экспертная камісія Міжнароднай грамадскай экалагічнай экспертызы матэрыялаў дала выніковае заключэнне, якое абумоўлівае экалагічную бяспеку Беларускай АЭС.


У ім адзначана, што магчымае ўздзеянне на наваколле падчас работы станцыі знаходзіцца ў дапушчальных межах, а рэгулярнае інфармаванне насельніцтва пра рэалізацыю праекта пасадзейнічала павышэнню актыўнасці зацікаўленых.

Яшчэ ў верасні незалежная група экспертаў з васьмі краін: Літвы, Казахстана, Венгрыі, Аўстрыі, Італіі, Украіны, Расіі і Беларусі па ініцыятыве Мінэнерга і пры падтрымцы Фонду садзейнічання развіццю муніцыпальных утварэнняў «Асацыяцыя тэрыторый размяшчэння атамных электрастанцый» комплексна прааналізавала дакументы, якія абумоўлівалі экабяспеку станцыі. Эксперты падкрэслілі, што вымераны да размяшчэння ядзернага паліва і пачатку эксплуатацыі станцыі «нулявы фон» стане рэперным пунктам для далейшай ацэнкі радыеэкалагічнага ўздзеяння АЭС. З уводам АЭС у эксплуатацыю Беларусь становіцца дзяржавай — членам ядзернага клуба, якая валодае даследчымі ядзернымі ўстаноўкамі, навуковай базай і сучаснай атамнай станцыяй, гаворыцца ў дакуменце.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: voran.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.