Вы тут

Рамантычную камедыю "Шлюбная гарачка" пераклалі на беларускую мову


21 лістапада ў мінскі пракат выходзіць амерыканская камедыя "Шлюбная гарачка", агучаная на беларускую мову "Тутэйшын Студыяй".


Камедыя - праца майстра жанру, рэжысёра Роберта Лукеціча, які вядомы па фільмах "Бландзінка ў законе", "Голая праўда", "Дваццаць адно" і іншых. 

У ёй галоўная гераіня, Мара – тыповая прадстаўніца пакалення Y, у якой можна пазнаць шмат каго са сваіх знаёмых. Яна жыве адным днём, марыць аб творчай прафесіі і зусім не верыць у шлюб і доўгія адносіны. А вось яе новы хлопец Джэйк – зусім іншы. Цягам года яны атрымліваюць пятнаццаць запрашэнняў на вяселле. І гэта вялікае выпрабаванне для Мары. Што ёй рабіць, калі Джэйк падхопіць “шлюбную гарачку” і прапануе ёй пярсцёнак?

Як кажуць прадстаўнікі студыі, існуе меркаванне, што камедыі – гэта самы складаны для перакладу жанр кіно. Шмат гледачоў упэўнены, што пры пераагучцы да 50% жартаў проста знікаюць. Менавіта таму "Тутэйшын Студыя" прыняла гэты выклік. Пераклад робіцца менавіта з мовы арыгінала, а для жартаў, зразумелых толькі для амерыканцаў, падбіраюцца тутэйшыя адпаведнікі. Беларускі глядач мусіць смяяцца не менш гучна за амерыканскага ў тых жа самых месцах – гэта асноўнае правіла студыі.

У агучцы «Шлюбнай гарачкі» ўзялі ўдзел вядомыя акцёры: Крысціна Дробыш, Андрэй Мілюхин, Алег Гарбуз, Алеся Леснікова, Таццяна Ружаўская ды іншыя.

«Шлюбная гарачка» – працяг новага сумеснага праекта відэасервісу VOKA і сеткі кінатэатраў Silver Screen Cinemas, створанага для таго, каб навінкі сусветнага кіно ў Беларусі нарэшце можна было глядзець у якаснай агучцы на беларускай мове. Гэта другая прэм’ера ад «Тутэйшын Студыі». Першая адбылася ў верасні, калі гледачам прадставілі фільм Джэймса Франка «Нулявуд». У бліжэйшых планах «Тутэйшын Студыі» – падрыхтоўка новых замежных прэм’ер, што будуць паказаны ў VOKA CINEMA ды іншых залах сеткі Silver Screen.

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.