Вы тут

ЦВК пракаментавала пазбаўленне акрэдытацыі 35 назіральнікаў


Намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў пракаментаваў пазбаўленне 35 назіральнікаў у Бабруйску акрэдытацыі.


«Усе адкрытыя пасяджэнні Цэнтрвыбаркама былі звязаныя ў тым ліку і з тым, каб звярнуць увагу на неабходнасць строгага выканання заканадаўства. Часам пытанні, якія здаюцца на першы погляд нязначнымі, вельмі сур’ёзна уплываюць на рэалізацыю нормаў на практыцы». 

Па інфармацыі, якой валодаў на той момант намеснік старшыні Цэнтральнай камісіі, пазбаўленне акрэдытацыі назіральнікаў у Бабруйску было звязана з тым, што не былі патрэбным чынам аформлены дакументы, якія неабходна падаваць у выбарчую камісію.

«Партыя накіроўвае сваіх назіральнікаў, на сваім сходзе яны дэлегуюць гэтых назіральнікаў, складаецца пратакол, які павінен быць падпісаны старшынёй і сакратаром. У дадзеным выпадку ўсё рабілася паспешліва, практычна сёння, і прозвішча сакратара стаіць адно, а подпіс — іншага чалавека, — расказаў ён. — Гэта стала асноўнай прычынай таго, што гэтыя назіральнікі не былі накіраваныя ўсталяваным законам парадкам».

Пазней Вадзім Іпатаў пацвердзіў, што менавіта няўважлівасць стала прычынай адмовы ў акрэдытацыі 35 назіральнікаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Бабруйску.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.