Вы тут

У нядзелю ўначы месцамі чакаецца да мінус 13 градусаў


Калі сёння чакаецца пераменная воблачнасць, а максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад мінус 5 градусаў па ўсходзе да плюс 2 градусаў па захадзе краіны, то ў выхадныя чакаецца істотнае пахаладанне, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Чакаецца, што 23 і 24 лістапада наша краіна будзе знаходзіцца на перыферыі маларухомага арктычнага антыцыклону з цэнтрам над сярэдняй Волгай. Заўтра ўдзень будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень у асобных раёнах па захадзе нашага рэгіёна пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі — слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе вар'іравацца ад мінус 2 градусаў па захадзе да мінус 12 градусаў па ўсходзе краіны. Удзень чакаецца таксама марознае надвор'е, калі максімальная тэмпература будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

У нядзелю — воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах Гродзенскай вобласці пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), з'явіцца слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да мінус 10 градусаў, месцамі чакаецца паніжэнне да 11—13 марозу. Максімальная тэмпература паветра ўдзень чакаецца ад нуля да мінус 6 градусаў. У гэты час па захадзе краіны будзе значна цяплей: уначы — 2—3 марозу, удзень — 1—2 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Ліны МАЛІНІНАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.