Вы тут

“Маладосць” & Малая Радзіма


“Маладосць” & Малая Радзіма

9 снежня а 17-й у Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Кастрычніцкая пл., 1, Палац Рэспублікі) пройдзе прэзентацыя лістападаўскага нумара часопіса “Маладосць”, прысвечанага/прысвечаная Малой радзіме.

Нумар, у якім пішацца пра беларускія (Брагінскія) карані музыкантаў Стравінскіх, успамінаецца пра паездку 65 гадоў таму беларускіх студэнтаў на Цаліну, згадваецца клязьменскі швагер Якуба Коласа, распавядаецца пра сімвалічнае вяртанне на Міншчыну фатографа Яна Булгака, ідзе сур’ёзная гаворка пра  этнакультурныя коды і нацыянальную самаідэнтыфікацыю, ды яшчэ і раскладаецца па палічках само паняцце Малой радзімы ў яго прасторавым, часавым і псіхалагічным вымярэннях, змясціў значна больш, чым маглі б утрымаць 128 старонак. Тэма выйшла за межы часопіса: аўтары ключавых публікацый хочуць падзяліцца сваімі меркаваннямі з усімі, каму цікава быць у коле “Маладосці”. Таму і запрашаюцца ўсе, і ўсім, гарантуецца, будзе цікава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.