Калектыву Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра 5 снежня прадставілі новага кіраўніка - Сяргея Аляксандравіча Пукіту, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" ва ўстанове культуры.
Ён нарадзіўся ў 1978 годзе. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (майстэрня М. Абрамава). З 2010 па 2019 год працаваў у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры на кіруючых пасадах. Зняўся больш чым у 60 фільмах.
Нагадаем, раней пасаду дырэктара Музычнага тэатра на працягу дзевяці гадоў займаў Аляксандр Пятровіч. 5 лістапада 2019 года ён узначаліў Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».