Вы тут

Больш за 1500 юных мінчан запросяць у Палац Рэспублікі на галоўную ёлку краіны з удзелам Прэзідэнта


Адным з найбольш значных мерапрыемстваў дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» стане навагодні паказ у Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта Беларусі. На яго запрошаныя 1 570 маленькіх жыхароў сталіцы. Пра гэта распавялі ў Нацыянальным прэс-цэнтры 5 снежня, паведамляюць «Мінск-Навіны».


- Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартуе 9 снежня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці, - распавяла кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Беларусі Ларыса Емяльянчык. - Асаблівасць сёлетняй кампаніі - адзіны дзень абвяшчэння акцыі па ўсёй краіне.

Па словах Ларысы Емяльянчык, жаданне павіншаваць маленькіх беларусаў з навагоднімі святамі ўжо выказалі 97 арганізацый. Прычым сярод іх шмат тых, хто ўзяў шэфства над сацыяльнымі ўстановамі і падтрымліваюць іх пастаянна. Гэта ГА "Беларускі саюз жанчын", РГА "Беларускі дзіцячы фонд", буйныя гандлёвыя прадпрыемствы і іншыя.

Прэв'ю: visit-belarus.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.