Вы тут

МАРГ рэкамендуе не даваць свой мабільны незнаёмцам


У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) рэкамендуюць людзям не даваць незнаёмцам свае мабільныя тэлефоны, каб не трапіць на хуткі крэдыт і не пазбавіцца такім чынам грошай.


МАРГ адзначае, што сёння на рынку фінансавых паслуг шырока распаўсюджана практыка хуткага крэдытавання грамадзян. Напрыклад, абанентам, якія падключыліся да паслугі v-banking (v-кашалёк), аператар сувязі прапануе 100 рублёў у якасці беспрацэнтнага крэдыту.

МАРГ адзначае, што такія спажыўцы апынуліся ў зоне ўвагі несумленных грамадзян. Тыя просяць даць ім мабільны для тэрміновага тэлефанавання, нібыта іх тэлефон разрадзіўся. За некалькі хвілін махляр паспявае падключыцца да паслугі v-banking, перавесці атрыманыя грошы на свой рахунак, пасля чаго вяртае тэлефон гаспадару.

«МАРГ перасцерагае карыстальнікаў паслугі v-banking (v-кашалёк), а таксама ўсіх грамадзян, якія карыстаюцца паслугамі мабільнай сувязі, і рэкамендуе не перадаваць незнаёмым асобам свае мабільныя тэлефоны», - гаворыцца ў паведамленні міністэрства. Замест гэтага можна прапанаваць самому патэлефанаваць на патрэбны нумар, не перадаючы яму свой мабільны. Такім чынам ў махляра не будзе шанцаў скарыстацца вашымі грашыма.

Прэв'ю: freepik.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.