Вы тут

Лукашэнка павіншаваў першага намесніка гендырэктара ТАСС Міхаіла Гусмана з днём нараджэння


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага намесніка генеральнага дырэктара ФДУП "Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі (ІТАР-ТАСС)" Міхаіла Гусмана з днём нараджэння, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


"Ваша шматгадовая дзейнасць - яркі прыклад сапраўднага прафесіяналізму і адданасці любімай справе. У Беларусі вас ведаюць і глыбока паважаюць як надзвычай эрудзіраванага чалавека, таленавітага журналіста і літаратара, кампетэнтнага кіраўніка ў медыйнай сферы", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што дзякуючы ўсебаковаму валоданню пытаннямі гісторыі і міжнароднай палітыкі, бліскучаму ўменню выклікасць да сябе прыхільнасць у субяседнікаў Міхаілу Гусману ўдалося стварыць цэлую галерэю знакавых эксклюзіўных праектаў, якія з'яўляюцца нагляднымі ўзорамі найвышэйшага журналісцкага майстэрства. "Перакананы, вашы багаты вопыт і заслужаны аўтарытэт будуць і ў далейшым садзейнічаць умацаванню ўзаемаразумення і дружбы паміж народамі розных краін", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Гусману добрага здароўя, невычэрпнага аптымізму і новых творчых здзяйсненняў.

Міхаіл Гусман нарадзіўся 23 студзеня 1950 года ў Баку. Яму споўнілася 70 гадоў.

Прэв'ю: youtube.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.