Вы тут

Што пагражае аматарам солі


Штодзённая бяспечная норма солі, устаноўленая Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, — 5 грамаў. Гэта чайная лыжка без «горачкі». Але многія не разумеюць, што гэта лыжка ўжо ўтрымліваецца, напрыклад, у 300 грамах сыру ці каўбасы, у двух марынаваных агурках ці трох кавалках селядца. І таму кожны з нас штодзень з'ядае 10, а то і 15 грамаў солі. Прычым нават тыя, хто, здавалася б, адмовіўся ад відавочна салёных прадуктаў.


Сухарыкі і чыпсы не ўжываюць многія, але мала хто выключае з рацыёну такія асноўныя носьбіты лішняй солі, як каўбасы, сыр і чорны хлеб. І гэта агульнасусветная праблема. У Вялікабрытаніі і ЗША солі ўжываюць у два разы больш за норму. А ў Японіі нашу ежу нават падсольвалі б: там дозу перавышаюць у чатыры разы.

Не трэба забываць, што соль ёсць амаль ва ўсіх прадуктах. Гэта самы старажытны ўзмацняльнік смаку і... аб'ёмаў продажаў. Тым часам соль — гэта адна з асноўных прычын захворванняў сэрца, нырак, павышанага артэрыяльнага ціску і іншых хвароб. Менш солі — даўжэйшае жыццё.

Дык як жа соль з папулярнай прыправы ператвараецца ў забойцу?У нармальным стане пры ціску 120 на 80 і добрым абмене рэчываў у крыві ўтрымліваецца менш за 1 % солі (0,9 %). Калі салёнага пераесці, гэта колькасць павялічыцца, скажам, яшчэ на 1 %. Адразу ж захочацца аднавіць баланс — выпіць вады і піць яе, пакуль баланс не прыйдзе ў норму. Колькасць крыві пры гэтым павялічыцца, таму што яна разбаўлена вадой. А нашы сасуды не гумавыя — ціск адразу «скокне», і гэта прывядзе да гіпертаніі і іншых хвароб сэрца.

Калі сасуды трацяць эластычнасць і ў іх з'яўляюцца мікратрэшчыны, то халестэрынавыя бляшкі ўтвараюцца нашмат хутчэй. Зрэшты, канадскія вучоныя даказалі, што небяспечны не толькі лішак солі ў арганізме, але і яе недахоп. Соль неабходная для вытворчасці гідраэлектрычнай энергіі ва ўсіх клетках. Калі яе мала, энергіі не хапае.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: На салёненькае пацягнула...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва

Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва

Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.

Грамадства

Чым багатыя беларускія нетры

Чым багатыя беларускія нетры

Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.