Вы тут

Запрашаем на старонку круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Запрашаем на старонку круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”

У студзені ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Дзень літаб’яднання “Маладняк”, у межах якога ладзіўся круглы стол “Маладнякоўскімі крокамі” і святочная імпрэза.

Адкрыла мерапрыемствы пасяджэнне круглага стала, на якім абмяркоўваліся перспектывы і вынікі першага года рэалізацыі праекта, прысвечанага згуртаванню “Маладняк”, прагучалі выступленні даследчыкаў творчасці маладнякоўцаў: Уладзіміра Хадыкі, Уладзіміра Дубоўкі і Зінаіды Бандарынай. Тут сабраліся людзі, апантаныя сваімі ідэямі, патрыёты сваёй справы, таму цікавыя даклады, душэўная атмасфера мерапрыемства атрымала гучны рэзананс ў СМІ. Было прынята рашэнне размясціць поўныя тэксты дакладаў у раздзеле “Канферэнцыі НББ” на старонцы круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”.

Цяпер можна глыбей пазнаёміцца з праектам і спампаваць інфармацыю пра юбіляраў-маладнякоўцаў 2019–2020 гг.; больш даведацца пра распрацоўку віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуе Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з партнёрамі; пра план мерапрыемстваў на 2020 г. яшчэ аднаго ўдзельніка праекта – Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, на пляцоўцы якога праходзіць большасць запланаваных імпрэз, вечарын і лекцый. Тэкст даклада кандыдата філалагічных навук Анатоля Вераб’я быў размешчаны на старонцы круглага стала і ў адпаведным раздзеле праекта, прысвечаным жыццёваму і творчаму шляху Уладзіміра Хадыкі (1905–1940).

Мерапрыемствы прайшлі ў рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння згуртавання “Маладняк”. Ініцыятарамі праекта сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”), сумесная партнёрская праца пачалася з сакавіка 2019 г.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/zaprashaem-na-staronku-kruglaga-stala-maladnyako-skimi-krokami/

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.